Стала вядома пра яшчэ аднаго беларуса, пасмяротна ўзнагароджанага ва Украіне
Данііл Ляшук "Маджахед" / novosti.dn.ua
Ва Украіне пасмяротна ўзнагародзілі ордэнам "За мужнасць" яшчэ аднаго беларуса. Данііл Ляшук з пазыўным “Маджахед” таксама ў спісе ўганараваных ордэнам, як і Эдуард Лобаў.
Ён ваяваў з 2014 года ў батальёне “Тарнада”. Ляшук быў асуджаны, калі чальцоў батальёна абвінавачвалі ў гвалце і марадзёрствах. Данііл выйшаў датэрмінова і ў 2022-м вярнуўся на вайну.
Ён абараняў Кіеў і Харкаў. Загінуў пад Бахмутам увесну 2023-га. Ён дастаўляў расійскага палоннага ў падраздзяленне і атрымаў смяротнае раненне.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.