Уладзімір Зяленскі ўзнагародзіў беларуса Эдуарда Лобава ордэнам "За мужнасць"

Эдуард Лобаў / @belwarriors

Эдуард Лобаў / @belwarriors

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ўзнагародзіў ордэнам "За мужнасць" трэцяй ступені беларуса Эдуарда Лобава. Указ апублікаваны на сайце ўкраінскага прэзідэнта. У дакуменце гаворыцца, што ўзнагарода прысуджаецца "за асабістую мужнасць, праяўленую ў абароне дзяржаўнага суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны, самаадданае выкананне вайсковага абавязку".

Эдуарда Лобава ўзнагародзілі пасмяротна. Ён загінуў у студзені гэтага года пад Вуглядарам. Беларус служыў у 72-й асобнай механізаванай брыгадзе, удзельнічаў у абароне Кіева, Чарнігава, Бахмута, Угледара. Лобаў — былы палітвязень. Пасля выбараў 2010 года яго прыгаварылі да 4 гадоў калоніі. Пасля выхаду на волю ён з'ехаў ва Украіну і з лета 2015-га ваяваў за яе, быў у складзе тактычнай групы "Беларусь".

Пасля гібелі Эдуарда яго камандзір Іван Завяршынскі звяртаўся да Уладзіміра Зяленскага з просьбай прысвоіць Лобаву званне Героя Украіны. Лобаў таксама быў пасмяротна ўзнагароджаны медалём Ордэна Пагоні.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі