У Варшаве пахавалі Эдуарда Лобава, які загінуў за Украіну
На пахаванні Эдуарда Лобава / "Белсат"
У Варшаве на могілках Вайсковыя Павонзкі (Cmentarz Wojskowy na Powązkach) 17 лютага пахавалі Эдуарда Лобава. Беларускі актывіст і былы палітзняволены загінуў пад Вуглядарам 26 студзеня, перад гэтым знішчыў некалькі праціўнікаў.
Лобаў — былы маладафронтавец. У 2010-м яго асудзілі на 4 гады калоніі, абвінаваціўшы ў "хуліганстве". Потым Лобаў пераехаў ва Украіну, з лета 2015-га ваяваў за яе, быў у складзе тактычнай групы "Беларусь". Таксама Эдуард пайшоў на фронт супраць расійскіх акупантаў і пасля 24 лютага 2022-га, удзельнічаў у абароне Кіева, Чарнігава, Бахмута, Вуглядара, меў узнагароды.
Камандзір загінулага беларуса Іван Завяршынскі звярнуўся да Уладзіміра Зяленскага з просьбай надаць Лобаву ганаровае званне Героя Украіны пасмяротна.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.