Стала вядома, што Лукашэнка робіць у дзень перапахавання Каліноўскага
22 лістапада Аляксандр Лукашэнка наведвае Віцебск. Ён правядзе нараду, прысвечаную развіццю аграпрамысловага комплексу вобласці, інфармуе БЕЛТА.
У нарадзе будуць удзельнічаць не толькі кіраўнікі Віцебскай вобласці, але і члены ўраду, вышэйшыя дзяржаўныя асобы краіны. З дакладамі выступяць старшыня Віцебскага аблвыканкама Мікалай Шарстнёў і віцэ-прэм'ер Уладзімір Дворнік.
Праблемы аграпрамысловага комплексу будуць разгледжаны "у сістэме кіравання інтэграцыйнымі структурамі". Стаіць задача павышэння эфектыўнасці іх працы.
Як вядома, 22 лістапада ў Вільні праходзіць урачыстая цырымонія перапахавання Кастуся Каліноўскага і яшчэ 19 паўстанцаў. Літва і Польшча прадстаўленыя на ўзроўні прэзідэнтаў, беларускую дэлегацыю ачольвае віцэ-прэм'ер Ігар Петрышэнка.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.