Стала вядома, якія пытанні будзе курыраваць новы памочнік Лукашэнкі Косінец
Стала вядома, якія пытанні будзе курыраваць новы памочнік кіраўніка дзяржавы Аляксандр Косінец. Былы кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта быў прызначаны на гэтую пасаду 30 траўня. Як вынікае з указа Аляксандра Лукашэнкі № 194, які афіцыйна апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, Косінец кантралюе рэалізацыю стратэгічных праектаў, інфармуе кіраўніка дзяржавы пра выкананне Нацыянальнай акадэміяй навук дзяржпраграмаў навуковых даследаванняў. Новы памочнік Лукашэнкі зможа ўносіць яму прапановы, накіраваныя на эфектыўную рэалізацыю стратэгічных праектаў.
Аляксандру Косінцу днямі споўнілася 58 гадоў. Кіраўніком Адміністрацыі прэзідэнта ён працаваў у 2014-2016 гадах. Перад гэтым шэсць гадоў быў старшынёй Віцебскага аблвыканкама.