Стала вядомая дата выступу Лукашэнкі з пасланнем да народа і парламента
Адбудзецца гэта ў сераду, 22 красавіка.
Аляксандр Лукашэнка звернецца са штогадовым пасланнем да беларускага народа і Нацыянальнага сходу ў сераду, 22 красавіка. Пра гэта інфармуе партал tut.by, які спасылаецца на свае крыніцы. Дарэчы, летась Лукашэнка таксама выступаў 22 красавіка.
На Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале з'явілася пастанова Савета Рэспублікі, паводле якой да канца красавіка мусіць прайсці сумеснае паседжанне Савета Рэспублікі і Палаты прадстаўнікоў для заслухвання паслання кіраўніка дзяржавы.
Традыцыйна на гэтае мерапрыемства запрашаюцца вышэйшыя службовыя асобы краіны, чальцы ўрада, кіраўнікі органаў дзяржаўнага кіравання, дырэктары найбуйнейшых прадпрыемстваў, прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса, СМІ.
Фота: ria.ru