Стала вядомая культурная сталіца Беларусі ў 2020 годзе

Стала вядомая культурная сталіца Беларусі ў 2020 годзе

Тытул "Культурнай сталіцы Беларусі" ў 2020 годзе атрымае Ліда. Рашэнне аб наданні такога статуса прыняла калегія Міністэрства культуры. Адзначаецца, што Ліда — культурны і прамысловы цэнтр нашай краіны, другі па велічыні горад Гродзенскай вобласці. Яго візітоўкай з’яўляецца Лідскі замак, помнік абарончага дойлідства XIV стагоддзя. На працягу года ў Лідзе рэалізуюць шматлікія праекты, сярод якіх маладзёжныя фестывалі, музейна-асветніцкі праект “Замак Гедыміна — сведка мінуўшчыны”.

“Культурная сталіца года” — гэта рэспубліканская акцыя, якая праводзіцца Мінкультам з 2010 года. У кожным з абраных гарадоў рэалізуюцца інавацыйныя праекты па прэзентацыі іх культурнай самабытнасці, развіцці і папулярызацыі традыцый, дасягненняў нацыянальнай культуры, павышэнні турыстычнай прывабнасці рэгіёнаў. Культурная сталіца Беларусі ў 2019 годзе — Пінск. Раней такі статус мелі Полацк, Гомель, Нясвіж, Магілёў, Гродна, Брэст, Маладзечна, Бабруйск і Наваполацк.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі