Сталі вядомыя кошты білетных пакетаў на матчы мінскага "Дынама"
у групавым раўндзе футбольнай Лігі Еўропы.
Нагадаем, мінскае "Дынама" прыме на "Барысаў-Арэне" італьянскую "Фіярэнціну" (2 кастрычніка), французскі "Генгам" (23 кастрычніка) і грэцкі ПАОК (27 лістапада).
Кошт білетных пакетаў на згаданыя матчы складзе ад 250 тысяч рублёў да 1 мільёна. Продаж пачнецца 12 верасня.
Больш падрабязна пра кошт білетных пакетаў гл. тут.