Сталі вядомы падрабязнасці нападу на польскага салдата на мяжы з Беларуссю
Такія "дзіды" выкарыстоўваюць мігранты на беларуска-польскай мяжы
Сталі вядомы падрабязнасці нападу на польскага салдата на мяжы з Беларуссю. На вайскоўца напаў мігрант з нажом. Раненне сур'ёзнае, але яго жыццю ўжо нішто не пагражае.
Як паведамляе strazgraniczna.pl, пакуль параненаму аказвала першую дапамогу памежніца, мігранты працягвалі паводзіць сябе агрэсіўна — кідалі праз плот у іх галінкі дрэў і палкі. Неўзабаве з'явілася дапамога, і вайскоўцы прыкрылі параненага шчытамі і аўтамабілямі, а пасля яго эвакуявалі.
Здарэнне адбылося раіцай 28 траўня ў раёне Дубіч Царкоўных. З боку Беларусі была група з 50 мігрантаў — яны кідалі ў польскія патрулі камяні і галінкі дрэў.
У раёне Белавежы ў памежніка патрапіла разбітая бутэлька. Ён атрымаў траўмы твару і быў шпіталізаваны.
У іншым выпадку для нападу на вайскоўца была выкарыстана "дзіда" — нож, прымацаваны да палкі. Мігрант параніў яго ў плячо. Афіцэр забраў гэтую "дзіду". У бальніцы яму аказалі медыцынскую дапамогу.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.