Сталі вядомыя падрабязнасці трагедыі з дэльталётам пад Віцебскам

Сталі вядомыя падрабязнасці трагедыі з дэльталётам пад Віцебскам

Следчы камітэт праводзіць праверку па факце падзення ў возера Добрына дэльталёта з людзьмі. 

Як распавядала Еўрарадыё, трагедыя здарылася ўвечары 10 жніўня. Пры гэтым загінула жанчына.

Як высветліла следства, сям'я прыехала з Віцебска, каб палятаць на дэльталёце, які належаў 60-гадоваму мясцоваму жыхару. Першай каталася 17-гадовая дзяўчынка, потым месца пасажыра заняла яе 39-гадовая мачыха. 

Падчас палёту над возерам дэльталёт зваліўся ў ваду з вышыні 10 метраў і пайшоў на дно. Мужчыну ўдалося выбрацца з вады, а пасажырка загінула

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі