Сталі вядомыя ўсе паўфіналісты футбольнай Лігі Еўропы
Паўфіналістамі футбольнай Лігі Еўропы сталі клубы "Манчэстар Юнайтэд", "Сельта", "Аякс" і "Ліён".
Першымі паўфіналістамі сталі "Ліён" і "Сельта". "Ліён" спаборнічаў з турэцкім "Бешыкташам". Клубы ў дзвюх сустрэчах абмяняліся перамогамі — 2:1. У выніку паўфіналіста вызначыла серыя пенальці. Яе з лікам 6:5 выйграў французскі клуб.
Іспанская "Сельта" выйграла ў бельгійскага "Генка" ў першым матчы 3:2, а ў другім звяла гульню да нічыёй — 1:1. Дарэчы, "Сельта" атрымалася адзіным паўфіналістам, які перамог без дадатковага часу.
Галандскі "Аякс" у хатнім матчы з "Шальке-04" перамог лікам 2:0, а ў гасцях з такім самым лікам прайграў. У дадатковы час нямецкі клуб забіў і трэці гол. Аднак галандцы, якія засталіся ў меншасці, змаглі не толькі "размачыць" лік, але і значна скараціць адрыў — 3:2.
"Манчэстар Юнайтэд" і "Андэрлехт" абодва матчы ў асноўны час завяршылі з лікам 1:1. Для выхаду ў паўфінал вырашальным стаў гол Маркуса Рэшфарда ў дадатковы час — 2:1.
Лёсаванне паўфіналу пройдзе ў пятніцу.