Сталі вядомыя вынікі лёсавання 1/8 фіналу футбольнай Лігі Еўропы

Сталі вядомыя вынікі лёсавання 1/8 фіналу футбольнай Лігі Еўропы

У пятніцу, 23 лютага, у швейцарскім Ньёне прайшло лёсаванне 1/8 фіналу футбольнай Лігі Еўропы. На гэты этап еўракубка прабіліся 3 расійскія клубы (адзін з іх — ЦСКА, які ачольвае беларускі спецыяліст Віктар Ганчарэнка), па 2 — з Італіі, Іспаніі, Францыі і Германіі, па 1 — з Украіны, Чэхіі, Аўстрыі, Англіі і Партугаліі.

У 1/8 фіналу сустрэнуцца:

“Лацыё” (Італія) — “Дынама” (Кіеў),

“Лейпцыг” (Германія) — “Зеніт” (Расія),

“Атлетыка” (Іспанія) — “”Лакаматыў” (Расія),

ЦСКА (Расія) — “Ліён” (Францыя),

“Марсель” (Францыя) — “Атлетык” (Іспанія),

“Спортынг” (Партугалія) — “Вікторыя” (Пльзень, Чэхія),

“Мілан” (Італія) — “Арсенал” (Англія),

“Барусія” (Дортмунд, Германія) — “Рэд Бул” (Зальцбург, Аўстрыя).

Першыя матчы адбудуцца 8 сакавіка, другія — 15 сакавіка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі