Standard & Poor's пакінула рэйтынг Беларусі на ўзроўні “стабільны”

Standard & Poor's пакінула рэйтынг Беларусі на ўзроўні “стабільны”

Міжнароднае рэйтынгавае агенцтва Standard & Poor's пацвердзіла доўгатэрміновы і кароткатэрміновы рэйтынгі Беларусі на ўзроўні “B-/B”, прагноз — стабільны. Пра гэта гаворыцца ў прэс-рэлізе агенцтва.

У цэлым, эксперты агенцтва канстатавалі, што ў Беларусі па-ранейшаму слабыя знешнія пазіцыі, у тым ліку па дзяржпазыках. Разам з тым, адзначае S&P, пазітыўны ўплыў на рэйтынгі аказваюць адносна нізкая пазыковая нагрузка дзяржсектара і верагоднасць фінансавай падтрымкі ад Расіі.

На гэтым тыдні агенцтва таксама паведамляла, што прагназуе двухразовы рост праблемных крэдытаў беларускіх банкаў. У бягучым годзе доля праблемных крэдытаў у банкаўскай сістэме краіны можа дасягнуць 10%, адзначаецца ў аглядзе.

На думку S&P, беларуская эканоміка, у значнай ступені залежная ад знешніх фактараў, і паслабленне беларускага рубля, якое адбылося сёлета “абумовіла пагаршэнне характарыстык фандавання банкаўскай сістэмы”, паведамляе БелаПАН.

Фота: ru.tsn.ua

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі