Старшыня БХК: Адмена прысуда Грунову сведчыць аб магчымасці судовых памылак
Алег Гулак мяркуе, што справа Андрэя Грунова яшчэ раз даказвае неабходнасць адмены смяротнага пакарання ў Беларусі.
“Смяротныя прысуды выносяцца абласнымі судамі. Гэта ўсё ж суддзі больш высокай кваліфікацыі. І працэдура сур’ёзная — бо сур’ёзны прысуд. Але адмена смяротнага прысуду Вярхоўным судом пацвярджае, што судовыя памылкі ў такіх сітуацыях магчымы. І гэта доказ таго, што смяротнае пакаранне трэба адмяняць”, — гаворыць Алег Гулак.
Нагадаем, што смяротны прысуд Андрэю Грунову Вярхоўны суд адмяніў 22 кастрычніка. Гэта першы за апошнія дзесяць гадоў выпадак, калі адменены смяротны прысуд. Гамяльчаніна Андрэя Грунова падазраюць у забойстве дзяўчыны з асаблівай жорсткасцю.
На фота: Андрэй Груноў у зале суда.
Фота: "Гомельская праўда".