Спікер Еўрапарламента сустрэўся ў Вільні з Ціханоўскай
Спікер Еўрапарламента Давід Сасолі сустрэўся ў Вільні з Святланай Ціханоўскай. Пра гэта ён напісаў у Twitter: "Рады зноў сустрэцца з лідарам беларускай апазіцыі... Святланай Ціханоўскай падчас майго афіцыйнага візіту ў Вільню". Сасолі падкрэслівае, што ЕС павінен "працягваць аказваць ціск на беларускі рэжым і працягваць аказваць падтрымку тым, хто адважна змагаецца за дэмакратыю".
Сасолі прыгадаў, што сустракаўся з Ціханоўскай у канцы 2020 года ў Бруселі падчас уручэння прэміі імя Андрэя Сахарава “За свабоду думкі” прадстаўнікам дэмакратычнай апазіцыі Беларусі. Там прысутнічаў праваабаронца Алесь Бяляцкі, які цяпер знаходзіцца за кратамі ў Беларусі, прызнаны палітвязнем.
Grateful to @EP_President Sassoli for standing with Belarusians. We discussed EaP, IMF funds that should be allocated only to free Belarus, help to civil society & pressure on the regime that became a threat to the entire. The dictator must receive a clear message: he must go. pic.twitter.com/H5sPyvfiuH
— Sviatlana Tsikhanouskaya (@Tsihanouskaya) August 18, 2021
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.