Старшыня FIFA Ёзэф Блатэр знаходзіцца пад следствам ФБР

Старшыня Міжнароднай федэрацыі футбола (FIFA) Ёзэф Блатэр знаходзіцца пад следствам ФБР. А пракуратура Швейцарыі ў любы момант яго можа выклікаць на допыт. Тэлеканал АВС адзначае, што ўчорашняя заява Блатэра пра адстаўку не мае значэння.

Як паведамляла Еўрарадыё, у аўторак на прэс-канферэнцыі ў Цюрыху Ёзэф Блатэр заявіў, што сыходзіць у адстаўку. Паводле слоў старшыні Міжнароднай федэрацыі футбола, арганізацыі патрэбна рэструктурызацыя, а яго падтрымлівае толькі частка чальцоў і клубаў. Выбары новага кіраўніка адбудуцца не раней за снежань 2015-га, а да таго часу FIFA збіраецца кіраваць Блатэр.

Нагадаем, на запыт ЗША швейцарскія праваахоўнікі арыштавалі 7 кіраўнікоў FIFA, якіх падазраюць у карупцыйных злачынствах. Адбылося гэта напярэдадні нядаўняга кангрэсу арганізацыі. Тым не менш, Ёзэф Блатэр здолеў пераабрацца на новы тэрмін. Таксама праваахоўнікамі расследуецца галасаванне 2010 года, на якім Расія і Катар сталі гаспадарамі двух бліжэйшых футбольных чэмпіянатаў свету, інфармуе "Прессбол".


Фота: AFP

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі