Старшыня прафсаюза ЕГУ: Пасады прэзідэнта ў статуце ўніверсітэта няма

Як паведамляла Еўрарадыё, 30 верасня стала вядома пра змены ў кіраўніцтве Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта. Рэктар гэтай ВНУ Анатоль Міхайлаў сыходзіць са сваёй пасады і атрымлівае новую пасаду — прэзідэнт ЕГУ. 

Старшыня прафсаюза ЕГУ Аляксей Крывалап кажа, што сёлета ва ўніверсітэце было шмат незразумелых прэцэдэнтаў, калі ўзнікалі структуры, не прапісаныя ў Статуце. Гэтыя структуры прымалі рашэнні, на падставе якіх адбываліся падзеі, а потым высвятлялася, што гэта супярэчыць Статуту і, адпаведна, закону. 

У каментары charter97.org Крывалап адзначае, што пасады прэзідэнта ЕГУ няма ў дзейсным Статуце. Калі Статут ужо зменены, тады, кажа прафсаюзны лідар, узнікае пытанне, ці была пры гэтым выкананая законная працэдура. 

Фота — n-europe.eu

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі