Статкевіч: Гэта маральная акцыя барацьбы супраць страху
10 кастрычніка на плошчы Свабоды ў Мінску прайшла чарговая несанкцыянаваная акцыя апазіцыі. Адзін з яе арганізатараў, былы палітвязень Мікалай Статкевіч сказаў журналістам, што гэта — "маральная акцыя барацьбы супраць страху". Яе мэта — "пашырэнне прасторы свабоды". "Мы дэманструем сваю прысутнасць на вуліцах. Людзі маюць іншую пазіцыю, чым улады, і не баяцца яе дэманстраваць", — сказаў палітык. Ён нагадаў, што кандыдаты ў прэзідэнты клічуць людзей не на вуліцы, а на выбарчыя ўчасткі.
Пасля кароткага мітынгу на плошчы Свабоды пачалося "шэсце нацыянальнага сцягу". Каля 200 чалавек на чале з апазіцыйнымі палітыкамі пайшлі на плошчу Якуба Коласа.
У цэнтры Мінска праходзіць "шэсце нацыянальнага сцяга" (онлайн)