"Стэрылізацыя" ці абнаўленне апазіцыйнага складніка парламента?

"Стэрылізацыя" ці абнаўленне апазіцыйнага складніка парламента?

З 703 вылучэнцаў толькі 558 чалавек былі зарэгістраваныя кандыдатамі ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў. І самай вялікай нечаканасцю гэтага этапу выбарчай кампаніі стала тое, што ў рэгістрацыі адмовілі адразу двум апазіцыйным дзейным дэпутатам парламента — Алене Анісім і Ганне Канапацкай. Абедзве ішлі на выбары выключна шляхам збору подпісаў і ў абедзвюх камісіі забракавалі крытычную колькасць подпісаў.


Ці можна па выніках рэгістрацыі кандыдатаў рабіць выснову, што ўлады скіраваныя на фармаванне цалкам "стэрыльнага" парламента? Ці ёсць відавочныя фактары, па якіх "бракавалі" вылучэнцаў? Ці патрэбна сёння ўладзе апазіцыя ў парламенце хоць бы ў мінімальнай колькасці і навошта?


На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны аналітык, медыяэксперт Паўлюк Быкоўскі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі