Стральба ў бальніцы ў Чыкага: загінуў стралок, паліцэйскі і дзве супрацоўніцы

Стральба ў бальніцы ў Чыкага: загінуў стралок, паліцэйскі і дзве супрацоўніцы

У бальніцы ў Чыкага ўзброены мужчына адкрыў стральбу. Загінулі стралок, паліцэйскі і дзве супрацоўніцы медустановы. Як інфармуе "Бі-Бі-Сі", паводле папярэдняй інфармацыі, усё пачалося з спрэчкі на паркоўцы. Там мужчына застрэліў жанчыну, пасля чаго пайшоў у будынак, дзе распачаў стральбу па людзях. На месца прыехала паліцыя, з бальніцы эвакуявалі пацыентаў і медыцынскі персанал. Дакладна невядома, ці стралок застрэліўся сам, ці быў забіты.

Вядома, што сярод забітых жанчына, якая выходзіла з ліфта, калі яе заўважыў зламыснік і адкрыў стральбу. Аднаму з паліцэйскіх куля трапіла ў пісталет і, такім чынам, ён выратаваў яму жыццё.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі