Стратэгія ўздзеяння: як дэмсілы і грамадства могуць супрацьстаяць рэжыму — эфір

Павел Усаў

Павел Усаў

Рэпрэсіі, скіраваныя на захаванне ўлады як асабіста Лукашэнкам, так і ўсяго павязанага з ім рэжыму, змушаюць думаць, што на сёння ніякае супрацьстаянне і супрацьдзеянне гэтаму рэжыму немагчымае. Маўляў, у гэтых умовах дэмсілы ніякім чынам няздольныя ўплываць ні на настроі ў грамадстве, ні, тым больш, на сітуацыю ў краіне. А калі такія спробы будуць паспяхова зробленыя, то гэта прывядзе да ўмяшання з боку Расіі і, як вынік, страты суверэнітэту краіны…

Ці існуе пераможная стратэгія супрацьстаяння і хто здольны яе ажыццявіць? Якое месца ў гэтай стратэгіі адводзіцца добраахвотнікам, якія ваююць ва Украіне, і ці гатовыя беларусы да ўнутранага канфлікту? Што з сябе ўяўляе атрыманая Лукашэнкам узнагарода і ці дарэчныя тут паралелі з ордэнам, атрыманым Мураўёвым? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з кіраўніком варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу, доктарам палітычных навук, сябрам “Вольнай Беларусі” Паўлам Усавым.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі