Студэнцкія арганізацыі запусцілі флэшмоб "Танчым за рэформы" (відэа)
Незалежныя студэнцкія арганізацыі запусцілі флэшмоб "Танчым за рэформы". Такім чынам яны хочуць звярнуць увагу на адсутнасць рэформ у беларускіх ВНУ нават пасля студэнцкіх пратэстаў.
"Сутнасць у тым, каб звярнуць увагу грамадства на праблемы ў адукацыі праз нейкае вясёлае дзеянне", — адзначаюць арганізатары.
Яшчэ ў снежні ў Мінску прайшоў Марш студэнтаў з патрабаваннем рэальнага самакіравання і ўплыву навучэнцаў на адміністрацыю ВНУ. Таксама студэнты пратэставалі супраць увядзення ў БДУ платных пераздач.