Студэнтаў-"мэтавікоў" хочуць размяркоўваць на пяць гадоў, а не на два

Такое меркаванне выказаў чалец Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і моладзевай палітыцы Дзмітрый Шаўцоў, інфармуе БЕЛТА.



Дэпутат адзначыў, што дзяржава дае маладому чалавеку прэферэнцыі ў якасці мэтавага паступлення, а рэгіён гарантуе спецыялісту працаўладкаванне, жыллё. Таму ён абавязаны вярнуцца і аддаць доўг сваёй малой радзіме, адпрацаваўшы не два гады, а, магчыма, пяць.



Таксама дэпутат лічыць магчымым павялічыць мэтавы прыём у ВНУ. Па сельскагаспадарчых спецыяльнасцях "мэтавікоў" прапануецца набіраць да 60% ад кантрольных лічбаў прыёму, па іншых спецыяльнасцях — да 40%, ва ўстановы сярэдняй спецыяльнай адукацыі па сельскагаспадарчых і медычных спецыяльнасцях — да 60%, па іншых спецыяльнасцях — да 30%.



Фота — dw.de

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі