Студэнты, якія вучацца за мяжой, мусяць асабіста даказаць, што яны не "дармаеды"
У новым палажэнні Савета міністраў, якое датычыць вызначэння "дармаедаў", не прапісаны статус беларускіх студэнтаў, якія вучацца за мяжой. Пра гэта 5 красавіка паведаміў журналістам першы намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Андрэй Лабовіч.
Лабовіч: "Палажэннем вызначаны статус пацвярджэння толькі тых, хто працуе за мяжой. У адносінах да тых, хто навучаецца за мяжой, палажэнне нормаў не прапісвае... Калі навучэнец будзе за мяжой і, адпаведна, будзе там пражываць, ён можа ў адпаведнасці з дакументамі, якія пацвярджаюць яго статус, таксама звярнуцца ў камісію. Камісія ў індывідуальным парадку будзе разглядаць сітуацыю".
Паводле ранейшых нормаў, студэнту з-за мяжы было дастаткова даслаць дакументы, а не звяртацца ў камісію самому.