Стваральніка сайта, які маніторыць абяцанні чыноўнікаў, папрасілі звольніцца

Стваральніка сайта, які маніторыць абяцанні чыноўнікаў, папрасілі звольніцца

Стваральнік сайта promise.by застаўся без працы. Сайт, на якім мінчук Павел Савіцкі сабраў абяцанні палітыкаў, чыноўнікаў, спартоўцаў, і паглядзеў, ці выканалі яны іх, быў запушчаны ў сераду, 17 студзеня. 

А ўжо зранку ў чацвер яго выклікала кіраўніцтва арганізацыі, дзе ён працаваў, і прапанавала разысціся па пагадненні бакоў, піша tut.by. Напрыклад, ён прыводзіць абяцанне міністра транспарту Анатоля Сівака, што ў 2017 годзе кошт праезду даражэць не будзе, — і адзначае "Не выканана". Ёсць тут і абяцанні Аляксандра Лукашэнкі, і апазіцыянера Юрася Губарэвіча...

Сярод рубрык сайта "Новыя абяцанні", "Выкананыя", "Нявыкананыя", "Персоны". Ёсць ірубрыка па тых абяцаннях, што мусяць быць выкананыя бліжэйшым часам. Агулам на сайце сабрана каля 70 прыкладаў.

Працаваў Савіцкі ў арганізацыі, якая займаецца будаўніцтвам. Пасля стварэння сайта начальства прапанавала яму звольніцца: "У чацвер раніцай мяне выклікалі да кіраўніцтва, гадзіну мы размаўлялі. Мне паведамілі, што больш не хочуць са мной працаваць, што з-за мяне ў іх могуць быць непрыемнасці. І прапанавалі разысціся па пагадненні бакоў".

Павел пагадзіўся, бо на працягу года збіраўся сыходзіць. Наступную працу ён хоча шукаць у IT-сферы, бо два гады вучыўся праграмаваць.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі