Суд будзе разглядаць сайт 1863x.com на экстрэмізм

Суд будзе разглядаць сайт 1863x.com на экстрэмізм

Суд Цэнтральнага раёна Мінска ў чацвер, 25 жніўня, а 14-й гадзіне пачне разгляд справы аб прызнанні экстрэмісцкай “інфармацыйнай прадукцыі на сайце 1863x.com”. Працэс будзе праходзіць у адкрытым рэжыме, інфармуе сайт spring96.org. Адзначаецца, што меркаванага заснавальніка і адміністратара сайта Эдуарда Пальчыса (Джона Сільвера) у суд не прывязуць. Як вядома, ён знаходзіцца ў следчым ізалятары № 1 сталіцы і чакае іншага суда.

Як паведамляла Еўрарадыё, Эдуарду Пальчысу выстаўленае абвінавачванне ў "распальванні расавай, нацыянальнай ці рэлігійнай варожасці або розні" (ч.1 арт. 130 КК) і "распаўсюджванні парнаграфічных матэрыялаў" (ч.2 арт. 343). На мінулым тыдні стала вядома, што яго справу будзе разглядаць Мінскі гарадскі суд. дакладная дата пачатку гэтага працэсу пакуль невядомая. За "распальванне варожасці" Пальчысу пагражае арышт на тэрмін да 6 месяцаў ці абмежаванне волі на тэрмін да 5 гадоў. За "распаўсюд парнаграфіі" — пазбаўленне волі на тэрмін ад 2 да 4 гадоў.

Як вядома, летась 25-гадовы Эдуард Пальчыс з'ехаў з Беларусі ва Украіну, нягледзячы на тое, што быў пад падпіскай аб нявыездзе (праводзілася расследаванне па фактах публікацыі на сайце 1863x.com шэрагу матэрыялаў). У студзені 2016 года яго затрымалі падчас перасячэння ўкраінска-расійскай мяжы. Некалькі месяцаў беларус правёў за кратамі ў Расіі, пакуль не быў перададзены беларускім праваахоўнікам.

Фотарэпартаж з акцыі каля Валадаркі ў Мінску ў падтрымку "Джона Сільвера"

Суд будзе разглядаць сайт 1863x.com на экстрэмізм

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі