Заўтра пачнецца суд над былым гендырэктарам "Барысаўдрэва"

Пра гэта інфармуе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу Вярхоўнага суда. 

Экс-дырэктара прадпрыемства вінавацяць у злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі падчас выканання дзяржпраграмы па мадэрнізацыі прадпрыемства. На думку следства, яго дзеянні прывялі да цяжкіх наступстваў і нанесла шкоду ў асабліва буйным памеры на суму звыш 18 млрд рублёў. Таксама сярод наступстваў дзеянняў гендырэктара — зрыў тэрмінаў па рэалізацыі дзяржаўнай праграмы па мадэрнізацыі.

Падчас расследавання крымінальнай справы быў накладзены арышт на маёмасць Мальцава на суму звыш 400 мільёнаў рублёў, З сакавіка 2014-га ён знаходзіцца пад вартай.

Нагадаем, што 8 лістапада 2013 года Аляксандр Лукашэнка наведваў прадпрыемства і быў абураны сарванымі тэмпамі мадэрнізацыі. Пачалося расследаванне. Уладзімір Мальцаў яшчэ некалькі месяцаў заставаўся кіраўніком "Барысаўдрэва".

На фота ex-press.by Мальцаў — крайні злева

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі