Суд над хлопцам, якога жорстка затрымалі ў метро, можа прайсці ў закрытым рэжыме

Суд над хлопцам, якога жорстка затрымалі ў метро, можа прайсці ў закрытым рэжыме

Суд над 19-гадовым хлопцам, якога жорстка затрымлівалі ў мінскім метро, можа прайсці ў закрытым рэжыме. Яму выставілі абвінавачанне адразу па трох артыкулах Крымінальнага кодэксу: "Гвалт у дачыненні да супрацоўніка АУС", "Супраціўленне з ужываннем гвалту ў дачыненні да асобы, якая ахоўвае грамадскі парадак" і "Палавыя зносіны з асобай, якая заведама не дасягнула шаснаццацігадовага ўзросту". Следчы камітэт Цэнтральнага раёна выявіў, што хлопец, з'яўляючыся паўналетнім, неаднаразова ўступаў у палавую сувязь з асобай, якая не дасягнула 16-гадовага ўзросту.

"Калі выстаўленыя абвінавачанні будуць адначасова разглядацца, то суд можа быць закрытым", — мяркуе адвакат праваабарончага цэнтра "Вясна" Павел Сапелка.

Неўзабаве пасля затрымання стала вядома, што хлопец ужо неаднаразова прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці і знаходзіцца на ўліку ў крымінальна-выканаўчай інспекцыі Кастрычніцкага РУУС сталіцы. Як атрымалася, што пра секс з непаўналетняй стала вядома толькі цяпер?

"Нельга сказаць дакладна, як стаў вядомы гэты факт, — тлумачыць юрыст. — Магчыма, падчас следства, калі аглядалі камп'ютар, знайшлі нейкі запіс, ці падчас апытання нейкіх сведкаў, ці калі складалі характарыстыку, апытвалі кагосьці, і стала вядома пра гэта".

Справа перададзеная пракурору для накіравання ў суд.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі