Суд па справе аб абразліва вясёлым смайліку зрабілі закрытым

На каментар, пакінуты ў телеграм-чаце, пакрыўдзіўся супрацоўнік міліцыі / pixabay.com, фота носіць ілюстрацыйны характар
На каментар, пакінуты ў телеграм-чаце, пакрыўдзіўся супрацоўнік міліцыі / pixabay.com, фота носіць ілюстрацыйны характар

У Івацэвічах за абразу міліцыянта судзяць маці-адзіночку. Яе клічуць Вольга, ёй 33 года. Супрацоўнік міліцыі абразіўся з-за каментара, які маладая жанчына пакінула пад пастом пра яго ў адным з телеграм-каналаў. Яна напісала, што пазнае супрацоўніка і ахарактарызавала яго так: "чалавек -***", толькі замест зорачак выкарыстала тры эмоджы з гаўняшкай.

На першым судовым пасяджэнні пацярпелы міліцыянт папрасіў зрабіць суд закрытым — "у мэтах невыдавання звестак, якія ўтрымліваюцца ў крымінальнай справе, якія прыніжаюць мой гонар і годнасць. А таксама для забеспячэння маёй бяспекі, як пацярпелага". Словы супрацоўніка міліцыі прыводзіць "Першы рэгіен".

Суд хадайніцтва падтрымаў, і прэсу папрасілі пакінуць залу. Аднак, па дадзеных партала, нават у закрытым рэжыме пасяджэнне аказалася нядоўгім — неўзабаве стала вядома, што суд перанеслі на іншы дзень.

Раней Вольга распавядала "Нашай Ніве", што каментар пад пастом напісала ў канцы лістапада 2020 года, а ў сярэдзіне снежня да яе прыйшлі супрацоўнікі міліцыі, апыталі і прапанавалі праехаць у РУУС.

"Яшчэ ў дарозе ім сказала: прасіць прабачэння на камеру я не буду — калі шукаеце чарговую лахушку, каб паказаць па тэлебачанні, то не на тую патрапілі", — распавядала тады Вольга.

Санкцыя па артыкуле 369 КК РБ (Абраза прадстаўніка ўлады) прадугледжвае да трох гадоў абмежавання волі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі