"Распавядаў пра "гражданку", а потым расплакаўся". Пяты дзень "справы Коржыча"

Пацярпелыя салдаты чакаюць пачатак судовага паседжання. Фота Еўрарадыё
Пацярпелыя салдаты чакаюць пачатак судовага паседжання. Фота Еўрарадыё

14 жніўня Мінскі абласны суд на выязным пасяджэнні працягвае разглядаць крымінальную справу па факце смерці радавога Аляксандра Коржыча.

Сёння суд працягне допыт пацярпелых салдат. Раней паказанні дала маці загінулага пінчука Святлана Коржыч. Жанчына прысутнічала на першых двух пасяджэннях, а потым з'ехала ў Пінск. Яна вернецца, калі пачнуцца допыты абвінавачаных і заяўленых сведак.

Абвінавачванне прад'яўленае тром сяржантам: 23-гадоваму Яўгену Бараноўскаму, 20-гадоваму Ягору Скуратовічу і 22-гадоваму Антону Вяжэвічу. Іх абвінавачваюць па ч. 1, 2 арт. 430 (атрыманне хабару службовай асобай) і ч. 3 арт. 455 КК (злоўжыванне і перавышэнне службовых паўнамоцтваў, якія прывялі да цяжкіх наступстваў). Бараноўскі таксама абвінавачваецца па ч. 1 арт. 205 (крадзеж). Ён віну прызнаў часткова па ўсіх артыкулах, а Скуратовіч і Вяжэвіч не прызналі ч. 3 арт. 455 — тую, якая тычыцца смерці радавога Коржыча.

13 жніўня паказанні даў Раман Аскерка — прыяцель і таварыш па службе Аляксандра Коржыча. Яго допыт працягваўся амаль тры гадзіны, аднак салдат не змог сказаць больш, чым іншыя вайскоўцы.

Цела Аляксандра Коржыча знайшлі ў пятлі 3 кастрычніка 2017 года ў падвале медыцынскай роты вайсковай часткі. У салдата былі звязаныя ногі, а на галаву надзетая майка. Расследаванне доўжылася паўгода. 19 красавіка СК паведаміў, што Коржыча давялі да самагубства калегі па службе. Маці радавога у гэтую версію не верыць, а пацярпелыя салдаты кажуць, што ў Коржыча не было прычын зводзіць рахункі з жыццём.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі