Суд па справе Коржыча пачнецца 8 жніўня

Суд па справе Коржыча пачнецца 8 жніўня

8 жніўня ў будынку судза Маскоўскага раёна Мінска пачнецца разгляд крымінальнай справы па факце смерці салдата Аляксандра Коржыча. Пра гэта паведамляе прэс-сакратарка Вярхоўнага суда Юлія Ляскова: 

"Мінскі абласны суд 8 жніўня ў 11:00 у выязным судовым пасяджэнні ў будынку суда Маскоўскага раёна пачне судовае разбіральніцтва па крымінальнай справе па факце смерці А. Коржыча ў дачыненні да трох вайскоўцаў, абвінавачаных у здзяйсненні злачынстваў, прадугледжаных ч.ч.1,2 арт.430 і ч.3 арт.455 КК".

Раней і Следчы камітэт, і пракуратура пагадзіліся з тым, што дзеянні камандзіра роты Паўла Сукавенкі і прапаршчыка Артура Вірбала "не знаходзяцца ў прамой прычыннай сувязі з давядзеннем да самагубства радавога Коржыча". Апошняга абвінавачваюць у тым, што ён "фактычна карыстаўся банкаўскай карткай Коржыча, аднак гэтыя дзеянні не знаходзяцца ў сувязі са смерцю, расследаванне яго крымінальнай справы працягваецца".  Справы Вірбала і Сукавенкі выдзеленыя ў асобную вытворчасць.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі