Суд праваабаронцы Алены Танкачовай працягнецца ў Мінску 9 студзеня

Суд праваабаронцы Алены Танкачовай працягнецца ў Мінску ў пятніцу, 9 студзеня. На ўчорашнім пасяджэнні ў судзе Першамайскага раёна не хапіла часу на выступ усіх сведкаў.

Нагадаем, кіраўніца Цэнтра прававой трансфармацыі Lawtrend аспрэчвае рашэнне Першамайскага РУУС пра сваю высылку з Беларусі на тры гады з-за фактаў нязначнага перавышэння хуткасці аўтамабілем, зафіксаваных відэакамерамі.

Алена Танкачова — грамадзянка Расіі, але жыве ў Беларусі каля 30 гадоў, мае тут уласнае жыллё і працу.

Сем тысяч подпісаў, сабраныя грамадскімі актывістамі пад просьбай не высылаць Танкачову з краіны, на рашэнне ўладаў не паўплывалі. Прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці лічаць дзеянні ўладаў непрапарцыйнай і палітычна матываванай санкцыяй, звязанай з прафесійнай дзейнасцю праваабаронцы.

Чым магла перашкодзіць уладам праваабаронца Алена Танкачова?

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі