Суд прыняў рашэнне вызваліць затрыманага ў Славакіі беларуса

Дзмітрый Лукомскі

Дзмітрый Лукомскі / svaboda.org

Адміністрацыйны суд у Кошыцэ прыняў рашэнне вызваліць затрыманага ў Славакіі беларуса Дзмітрыя Лукомскага, які з кастрычніка знаходзіцца ў Цэнтры ўтрымання іншаземцаў.

"Суд пастанавіў, што паліцыя неправамерна працягнула мне тэрмін утрымання ў Цэнтры яшчэ на тры месяцы — да лютага", цытуе словы Лукомскага Радыё Свабода. Аднак з-пад варты яго пакуль не адпусцілі. Пісьмовую судовую пастанову могуць перасылаць у Цэнтр на працягу тыдня. Калі ж там дакумент атрымаюць, мужчыну перавядуць назад у адкрыты лагер, дзе ён будзе чакаць рашэння пра атрыманне абароны.

Праўда, ёсць верагоднасць, што паліцыя можа абскардзіць пастанову. У гэтым выпадку справа зацягнецца, а беларусу давядзецца чакаць у закрытым лагеры.

У Беларусі Дзмітрый Лукомскі быў гомельскім актывістам "Краіны для жыцця". Падчас рэпрэсій ён вымушаны быў выехаць за мяжу. Пасля затрымання ў Славакіі мужчына заявіў, што прычынай затрымання стала яго праваабарончая дзейнасць у лагеры для бежанцаў. Суд прызнаў, што ў паводзінах грамадзяніна Беларусі ў адкрытым лагеры не было складу правапарушэння ці злачынства.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі