Суд прызнаў экстрэмісцкім ТГ-канал "Чорная кніга Беларусі"
Тэлеграм-канал “Чорная кніга Беларусі”, дзе публікуюцца асабістыя даныя сілавікоў і суддзяў, прызнаны экстрэмісцкім. Такое рашэнне прыняў суд Чыгуначнага раёна Гомеля па матэрыялах ГУБАЗіК.
Акрамя асноўнага канала, пад забарону трапілі рэгіянальныя "дочкі" канала: “ЧКБ Витебск и область”, “ЧКБ Могилев и область”, “ЧКБ Гомель и область”, “ЧКБ Брест и область”, “ЧКБ Гродно и область”.
“У матэрыялах часцяком выкарыстоўваюцца розныя пагардлівыя назвы (бандыты, фашысты, злачынцы, карнікі, хлусы), распальваецца сацыяльная варажнеча. У сукупнасці гэта фармуе негатыўнае стаўленне да дзеючай улады, падрывае яе аўтарытэт”, — піша прэс-служба МУС.
Раней у спіс экстрэмісцкіх трапіў аналагічны тг-канал "Карнікі Беларусі".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.