Суддзя за 2 гадзіны выпісала за "палітыку" 35 сутак арышту і 8140 рублёў штрафу
Суд у Наваполацку
Суддзя Зінаіда Балаболава з Наваполацка ўстанаўлівае рэкорды. За 2 няпоўныя гадзіны яна выпісала за "палітыку" 35 сутак арышту і 8140 рублёў штрафу. Праваабаронцам сталі вядомы падрабязнасці яе працы 24 лістапада, калі яна разглядала 7 адміністрацыйных спраў мясцовых жыхароў, затрыманых за "распаўсюд экстрэмізму" і "пікеты ў інтэрнэце".
Балаболава адправіла за краты трох чалавек. Андрэй Баравіцкі атрымаў 15 сутак арышту, Яўген Паўлюшын і Дзмітрый Апанасовіч — па 10 сутак. Ганна Кандзякова была аштрафавана на 2590 рублёў, Лізавета Анікеенка — на 2960, Валерыя Бінькоўская — на 740, Ірына Альшэўская — на 1850 рублёў.
Зінаіда Балаболава трапляла ў спіс самых рэпрэсіўных суддзяў 2022 года.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.