Суддзю міжнароднага класа па боксе затрымалі пад Гроднам з 6 кг гераіну
Увечары 7 лютага ў Гродзенскім раёне праваахоўнікі затрымалі двух чалавек, якія везлі гераін у Германію. Пра гэта прэс-служба МУС паведамляе ў сваім Telegram-канале.
Гэта былі два замежнікі — 50 і 51 года. Беларусь была транзітным пунктам у іх падарожжы. Мужчыны ехалі на дзвюх машынах. У кузаве адной з іх праваахоўнікі знайшлі скруткі з парашком белага колеру.
Эксперты пацвердзілі, што ў скрутках быў гераін.
Дарэчы, адзін з затрыманых — суддзя міжнароднага класа па боксе, прыхільнік здаровага ладу жыцця.
Гераін, выяўлены гродзенскімі праваахоўнікамі / прэс-служба МУС
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.