Судзяць літоўскага палітыка, які хацеў атрымаць прытулак у Беларусі

27 ліпеня экс-мэра затрымалі за хуліганскія паводзіны на шэсці прадстаўнікоў сэкс-меншасцяў у Вільні. Яго вінавацяць у абразе паліцэйскіх, паведамляе сайт delfi.lt.



За гэта Шустаўскасу пагражае штраф ад 300 да 500 літаў (100-160 долараў ЗША) ці адміністрацыйны арышт на 15-30 сутак.



Два тыдні таму літоўскі палітык заявіў, што не хоча больш жыць у Літве. Ён думае папрасіць прытулак у Беларусі. У інтэрв'ю Еўрарадыё ён нават заявіў, што ў Беларусі больш дэмакратыі, чым у Літве.



Год таму Шустаўскас ужо заяўляў, што гатовы папрасіць прытулку ў ЗША.



Фота — 15min.lt

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі