Сукала: У судах колькасць адміністрацыйных спраў скароціцца на 30%
Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў 13 лістапада прынялі ў першым чытанні папраўкі ў Кодэкс пра адміністрацыйныя правапарушэнні.
Альтэрнатыўная падведамнасць уводзіцца па справах пра такія правапарушэнні, як дробны крадзеж, дробнае хуліганства, распіццё алкагольных, слабаалкагольных напояў ці піва ў грамадскім месцы або з'яўленне ў грамадскім месцы ці на працы ў стане ап'янення. Калі цяпер разгляд такіх адміністрацыйных справаў знаходзіцца ў кампетэнцыі судоў, дык у будучыні вызначаць, каго штрафаваць, а каго судзіць, будзе міліцыя.
Вось як пракаментаваў новаўвядзенне старшыня Вярхоўнага суда Беларусі Валянцін Сукала:
"Асноўнае палажэнне законапраекту ў тым, што частка адміністрацыйных спраў, нязначных, з судоў будзе перадавацца Міністэрству ўнутраных спраў. Міліцыя зможа разглядаць справы і накладаць грашовыя штрафы. Калі ж кіраўнікі органаў унутраных спраў палічаць, што ў дадзеным выпадку патрэбнае больш суровае пакаранне, то справы будуць накіраваныя ў суд для прыняцця іншых рашэнняў. Таму што адміністрацыйны арышт зможа накладаць толькі суд. Такая норма захоўваецца ў дзеючым заканадаўстве”.
Як адзначыў Сукала, гэты законапраект скароціць колькасць спраў у судах прыблізна на 30%.
Міліцыя зможа без суда штрафаваць за распіццё піва на вуліцы
Паганяйла: Папраўкі ў адміністрацыйны кодэкс разгрузяць суды
Фота — ria.ru