Супраць сірыйскай апазіцыі адбылася хімічная атака. Ужо каля 1300 ахвяраў
Хімічная атака адбылася ва ўсходніх прыгарадах Дамаска. Спярша лік ахвяраў налічваўся ў паўтысячы чалавек, цяпер узрос да 1300.
Пра гэта паведамляе Agence France-Presse са спасылкай на звесткі сірыйскай апазіцыі. Лекары тлумачаць вялікауюя колькасць ахвяраў тым, што людзі не ведалі як ратавацца ад хімічнай атакі. Па яго словах, шмат хто спрабаваў схавацца ад газу ў скляпеннях сваіх дамоў. А акурат туды апускаўся цяжкі нервова-паралітычны газ. Таксама лекары кажуць, што сярод загінулых вельмі шмат дзяцей, адзначае lenta.ru.
Тым часам урад Сірыі ў чарговы раз абверг распаўсюджаную апазіцыяй інфармацыю пра хімічную атаку на прыгарады Дамаска, кантраляваныя паўстанцамі.
Фота — AFP