Супрацоўніка "Нафтана" арыштавалі за "экстрэмісцкую" песню ў сацсетках

Кадр з роліка "2020" гурта Sumarok

Кадр з роліка "2020" гурта Sumarok / Ігар Палынскі, Sumarok

Наваполацкая суддзя Зінаіда Балаболава на 15 сутак арыштавала работніка ААТ "Нафтан" Яўгена Міхайлоўскага.

Нагодай стала публікацыя "экстрэмісцкай" песні ў сацсетцы "Вконтакте". Прысуд быў вынесены 12 снежня, але вядома пра яго стала толькі цяпер, паведамляюць праваабаронцы з "Віцебскай вясны"

Міхайлоўскі на судзе прызнаў сваю віну. Ён пацвердзіў, што размясціў на сваёй старонцы відэаролік Ігара Палынскага з назвай "Sumarok — 2020", але не ведаў, што яна была напісаная пасля затрыманняў на адным з нядзельных маршаў.

Таксама нафтанавец не ведаў, што кліп быў уключаны ў рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі