З КДБ прыйшлі да былых палітвязняў, вядома пра 24 затрыманых

Аўтазак каля КДБ

Аўтазак каля КДБ / Euroradio

23 студзеня супрацоўнікі КДБ прыйшлі да былых палітвязняў, якія засталіся ў РБ, і сваякоў палітычных зняволеных. Праваабаронцы пішуць, што гэта адбываецца масава і па ўсёй краіне. У пастановах сілавікоў згадваюцца артыкулы за "фінансаванне" і "ўдзел у экстрэмісцкіх фармаваннях". Вядомы прозвішчы як мінімум 24 затрыманых.

Радыё Свабода паведамляе пра затрыманне раніцай у аўторак у Гомелі былога палітвязня Аляксея Раманава. У яго па месцы жыхарства правялі ператрус, пасля чаго яго забралі на допыт у КДБ. Раманаў — жыхар Гомеля, інвалід трэцяй групы з анкалагічным захворваннем. Ён год быў у зняволенні за "абразу Лукашэнкі". 

З КДБ прыйшлі да былых палітвязняў, вядома пра 24 затрыманых
Аляксей Раманаў

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі