Супрацоўнікі МНС выратавалі казляня, якое захрасла ў трубе (фота)

Супрацоўнікі МНС выратавалі казляня, якое захрасла ў трубе (фота)

Лельчыцкіх ратавальнікаў 16 чэрвеня а 15-й гадзіне выклікалі на дапамогу казляняці. Здарэнне адбылося ў вёсцы Ліпляны па вуліцы Спартыўнай.

Як паведамляе прэс-служба МНС, казляня захрасла ў праточнай трубе праз дарогу. Ратавальнікі, якія прыбылі па выкліку, высветлілі, што жывёла знаходзіцца акурат пасярэдзіне жалезабетоннай 12-метровай трубы дыяметрам 0,3-0,4 метра. Сама канструкцыя была часткова запоўнена пяском.

Ратавальнікі ачысцілі трубу ад пяску. Пасля гэтага казляня дасталі пры дапамозе падручных сродкаў. Паведамляецца, што жывёла не пацярпела.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі