Супрацоўнікі "Нашай Нівы" застаюцца затрыманымі
На мінулым тыдні па краіне пракацілася хваля рэпрэсій у адносінах да журналістаў і актывістаў / TASS
Праз 72 гадзіны з моманту затрымання супрацоўнікаў выдання "Наша Ніва" — Ягора Марціновіча, Андрэя Скурко, Вольгі Раковіч і Андрэя Дынько — на свабоду яны не выйшлі, піша выданне.
Ні адвакатам, ні сваякам нічога не паведамілі з нагоды таго, што супрацоўнікі "Нашай Нівы" застаюцца за кратамі.
Нагадаем, галоўнага рэдактара «Нашай Нівы» Ягора Марціновіча затрымалі як падазраванага па ч. 1 арт. 342 КК (Арганізацыя альбо падрыхтоўка дзеяньняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо ўдзел у іх). Пры затрыманні яго збілі.
У такім жа статусе ў СІЗА на Акрэсціна знаходзяцца галоўны рэдактар часопіса «Наша гісторыя» Андрэй Дынько, начальнік аддзела рэкламы і маркетынгу Андрэй Скурко і галоўны бухгалтар Вольга Раковіч.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.