Супрацоўніку брэнду Belaruskicry прысудзілі чатыры гады "хіміі"
Упрыгожанне ад Belaruskicry / Instagram брэнда Belaruskicry
Вырабляў "дэструктыўныя" кулоны ды яшчэ і перадаў некалькі Ціханоўскай. Супрацоўніку брэнду Belaruskicry Ягору Бужылаву прысудзілі чатыры гады "хіміі". Абвінавачанні гучаць абсурдна нават у наш няпросты час.
Самы вядомы выраб ад Belaruskicry — кулон у выглядзе контуру Беларусі з каменьчыкам-слязой. Менавіта ён, на думку следчых, "мае дэструктыўны характар" і служыць для аб'яднання беларусаў, якія з'ехалі за мяжу, вакол "злачыннай мадэлі паводзінаў".
У ліпені 2025 года КДБ забараніў дзейнасць Belaruskicry. Тады ж быў затрыманы дырэктар па вытворчасці Ягор Бужылаў, якога цяпер і асудзілі за кіраўніцтва "экстрэмісцкім фармаваннем".
Іншых абвінавачаных абвясцілі ў вышук. Матэрыялы крымінальнай справы супраць іх вылучаныя ў асобную вытворчасць.