Сурыкаў: Ці будзе будавацца “Ямал-Еўропа-2”, стане вядома ў лістападзе

Пра гэта падчас прэс-канферэнцыі 7 чэрвеня заявіў расійскі амбасадар у Беларусі Аляксандр Сурыкаў:


“Канчаткова гэтае пытанне “развяжацца”, я так разумею, у лістападзе. Зараз робіцца тэхніка-эканамічнае абгрунтаванне ці — бізнес-план гэтага праекта. Які скажа: колькі гэта каштуе, магчымы кошт гэтага газа… І тады будзе прынятае канчатковае рашэнне, тады пачнуцца кансультацыі і з беларускім бокам у тым ліку, як з транзітнай краінай. Гэта будзе лістапад”.


Нагадаем, напачатку красавіка Уладзімір Пуцін загадаў кіраўніку “Газпрама” Аляксею Мілеру вярнуцца да праекта будаўніцтва другой лініі газаправоду "Ямал-Еропа". Адразу з’явілася інфармацыя, што “Газпрам” плануе рэалізаваць праект “Ямал — Еўропа-2” да 2018-2019 года. Паводле папярэдніх падлікаў, праз новую нітку “Газпрам” зможа прапампоўваць у Еўропу да 15 мільярдаў кубаметраў газу. Будаўніцтва газаправода будзе каштаваць прыблізна 5 мільярдаў долараў.

Сурыкаў: “Патрабаванні Еўропы да Беларусі мы лічым празмернымі”

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі