Сур'ёзная кібер-атака на Еўракамісію, мажлівы "лівійскі след"
На пэўны час быў зачынены знешні доступ да электроннай пошты.
Увечары 23 сакавіка, за некалькі гадзін да Саміта еўрапейскіх лідараў з асноўным пытаннем пра ваенную інтэрвенцыю ў Лівію, адбылася сур'ёзная атака на інтэрнэт-рэсурсы Еўрапейскай Камісіі. Па словах прэсавага сакратара Еўракамісіі, асабліва пацярпела служба Кэтрын Эштан, перадае EurActiv.
На пэўны час быў зачынены знешні доступ да е-мэйлаў. З сённяшняй раніцы сайт Еўракамісіі працуе ў нармальным рэжыме.
Пакуль неясна, ці звязаная інтэрнэт-атака з сітуацыяй у Лівіі.