Сустрэча Лукашэнкі і Пуціна — ці ёсць падставы для хваляванняў?
22 красавіка ў Маскве сустракаюцца Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін. Паводле афіцыйнай інфармацыі, абмяркоўвацца будуць традыцыйныя пытанні гандлёва-эканамічных адносін Беларусі і Расіі, барацьба з COVID-19, сітуацыя ў рэгіёне і свеце. Але ёсць як мінімум дзве тэмы, за нейтральнасцю фармулёвак якіх можа хавацца што заўгодна. Гэта — “саюзная тэматыка” і “сумеснае рэагаванне на актуальныя выклікі і пагрозы”.
Якія ёсць падставы для хваляванняў наконт вынікаў сустрэчы ў Маскве? Ці варта давяраць “інсайдарскай інфармацыі” наконт гэтай сустрэчы? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка.
Трансляцыю можна паглядзець у сацсетках: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі", Twitter.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.