Сустрэча Лукашэнкі і Пуціна ў Сочы адбудзецца 8 лютага
У кіраўнікоў Беларусі і Расіі адбудзецца нефармальная гутарка.
У расійскага прэзідэнта днямі намечаныя некалькі нефармальных кантактаў з сваімі калегамі ў Сочы. Пра гэта перадае interfax.by са спасылкай на памочніка прэзідэнта Расіі Юрыя Ушакова.
У суботу, 7 лютага, Уладзімір Пуцін сустрэнецца з кіраўніком Кіргізіі Алмазбекам Атамбаевым. А ў нядзелю, 8 лютага, прызначаная сустрэча з беларускім кіраўніком Аляксандрам Лукашэнкам.
Фота — AFP