Сусветнае антыдопінгавае агенцтва пажыццёва дыскваліфікавала прадстаўніцу Беларусі

Сусветнае антыдопінгавае агенцтва пажыццёва дыскваліфікавала прадстаўніцу Беларусі

Сусветнае антыдопінгавае агенцтва (WADA) 14 верасня апублікавала "чорны спіс" трэнераў, лекараў і чыноўнікаў ад спорту. Агенцтва дыскваліфікавала іх у сувязі з допінгавымі махінацыямі. На гэты крок WADA пайшло для таго, каб падкрэсліць, што спартоўцы выкарыстоўваюць забароненыя прэпараты з ініцыятывы свайго атачэння.

У спісе — 114 імёнаў. Ёсць сярод іх і прадстаўніца Беларусі: "Л. Бялову" дыскваліфікавалі пажыццёва. Дзіўна, але ў спісе толькі ў яе не напісанае поўнае імя.

У ім таксама ёсць адзін прадстаўнік Украіны і шэсць расіян. Лідарам па парушальніках стала Італія: ад яе ў "чорны" допінгавы спіс увайшоў 61 чалавек.

Фота: ojde.biz

Сусветнае антыдопінгавае агенцтва пажыццёва дыскваліфікавала прадстаўніцу Беларусі

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі