“Свецкі леў” Іван Шыла распачынае бізнэс у сферы прыборкі памяшканняў

“Свецкі леў” Іван Шыла распачынае бізнэс у сферы прыборкі памяшканняў

Былыя маладафронтаўцы, браты Іван і Ілля Шылы пачынаюць бізнэс у сферы клінінгу — іх кампанія “Чысты кіт” будзе аказваць паслугі па прыборцы памяшканняў. Сёння Іван працуе ў сферы SMM, а Ілля — вэб-дызайнер.

У інтэрв’ю “Нашай Ніве” браты распавялі, што мелі грошы і хацелі іх некуды ўкласці. Клінінг не патрабуе вялікіх інвестыцыяў і разам з тым паслугі па прыборцы офісаў і кватэраў цяпер запатрабаваныя. Офіс кампаніі яны зарэгістравалі на вуліцы Кастрычніцкай у Мінску.

 “Наша грамадства, нават на прыкладзе вуліцы Кастрычніцкай, на якой мы знаходзімся, пераўтвараецца ў постындустрыяльнае. Людзі пачынаюць больш часу аддаваць сабе. Яны кудысьці ходзяць, ездзяць. Яны не ідуць пешшу, а сядаюць на Убер. Не гатуюць ежу, а замаўляюць. Людзі і надалей будуць больш эканоміць час, спрашчаць быт. І лягчэй расставацца з грашыма”, — кажуць браты.

Як мяркуюць браты Шылы, прыбіранне двухпакаёўкі будзе займаць каля трох-чатырох гадзін. Але тэставыя прыборкі толькі пачынаюцца.

Пакуль жа Іван Шыла, якога ўжо называлі ў прэсе “свецкім ільвом” і яго брат спрабуюць разабрацца з вялікай колькасцю дакументаў і пачынаюць наймаць на працу персанал.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі